Friday, August 5, 2011

Пра дзяцінства

...шкадую, што нельга часам вярнуцца ў дзяцінства... калі ніякіх праблем, калі для шчасця трэба зусім мала... калі на нач казка і маміна цеплая рука на тваім твары...
з такімі думкамі перабірала неяк увечары старыя фоткі, смяялася, успамінала нешта... ну і ўзнікла ж думка, чаго гэты яны непапарадкаваныя ляжаць у нейкай каробцы...
зараз я ў працэсе))) ужо некалькі старонок гатова, але паказваць па-асобку не буду, ужо потым цэльным альбомам. пакажу толькі вось старонку, якую зрабіла па скетчы №16 ад блога Сохраняя лучшее


І мая старонка

Saturday, July 16, 2011

Паштоўкі-тэгі

Часам бывае нападае такое жаданне паскрапіць, аж свярбіць усе)))) асабліва, калі сядзіш на працы... асабліва, калі зусім бракуе часу... але ж выхад гэтаму трэба нейкі даць. вось атрымаліся такія хуценькія вінтажныя паштовачкі-тэгі.

А яшчэ ўчора было свята - 601-ыя ўгодкі нашай перамогі пад Грунвальдам. І быў Грунвальдскі фэст на вольным паветры...і былі сябры і знаемыя...і танцы, і песні...і было добра... life is good)))

Thursday, July 14, 2011

Святочны строй... для пашпарта))))

Абгрэйдзіла я свой пашпарт) Пашыла яму сукеначку... ці строй, нават ня ведаю. але атрымалася, здаецца, вельмі па-беларуску: белае, чырвонае, лен, і крыжыкі)))


І адваротны бок


За нагоду дзякуй Scrapartstudio))) тут у нас конкурс праходзіць)

Thursday, June 30, 2011

Альбом №4 Карпаты

Нарэшце есць што паказаць))) Зрабіла такі свой Карпацкі альбом, у перамежках паміж бясконцымі паходамі, фэстамі, траўнікамі і купаллямі...Рабіла яго і думала, якая файная штука - жыцце... жывеш і ня ведаеш, што побач есць нехта, хто можа зрабіць твае жыцце больш яркім, насычаным, хто з табой на адной хвалі, хто спявае твае песні...і дзякуй Богу, што есць сустрэча...і усе файна))))
Гэтыя дзесяць дзен у Карпатах, як маленькае жыцце, якое жывеш напоўніцу... дыхаеш на поўныя грудзі... гэта пераадоленне сябе...гэта зусім чыстая, нават пустая, галава, без аніводнай думкі...гэта горда узняты Сцяг... гэта нашыя песні...гэта шчасце...дзякуй!!!
Ага, альбом... Ен просты, як усе мае альбомы. Можа мне б і хацелася нешта больш закручастае зрабіць, ды ўжо што атрымліваецца)) Фармат узяла незвычайны для сябе - 20х30: і для фотак мейсца хапае, і для журналінгу, бо які сэнс рабіць альбом пра такі паход без нататак... Фотак змясцілася досыць шмат, канешне, не усе, што хацелася, але усе і ня змесціш...
Матэрыялы: папера Tim Holtz, K&Company, Me&My big ideas, DCWV, Prima, Webster, яшчэ нейкая, не памятаю вытворцу; брадсы, гузікі, кветкі, карункі, усе як заўседы прашыта і прышыта))) засталося толькі люверсы на вокладку паставіць



Saturday, June 11, 2011

Па-ціху калупаю свой травеньска-карпацкі альбом...часу бракуе...лета, сябры, танцы і песьні і ўсе такое))) але вось патрапіла на скетч ад АртУголок і не змагла прайсці...вельмі файны скетч
і мая старонка па ім, натуральна, з карпацкімі фоткамі)))
з матэрыяламі усе проста, як заўседы: папера DCWV, яшчэ некія абрэзкі))), брадсы і гузік.

...чакаю вечара))) едзем з сябрамі на канцэрт не ведаю каго, але ўпэўнена, будзе файна)))

Monday, May 16, 2011

:-)))

Ух, здаецца, я тут не была сто гадоў... скучыла страшэнна))) неяк вельмі бурна і актыўна праходзіць мае жыцце апошнім часам: новыя знаемствы, новы досвед...  хочацца ўсюды паспець, зрабіць такое, на што раней падумала б 25 разоў, перш чым адважыцца...
хутка будзе справаздача ў выглядзе альбома пра апошнія падзеі майго жыцця, травеньскую вандроўку ў Карпаты, пра неверагодна пазітыўных людзей, якія робяць мае жыцце зараз поўным на 100 адсоткаў))))

а пакуль што невялічкая паштовачка па скетчы Walzingmouse Sketch Challenge. трэба ж неяк вяртацца па-ціху ў скраперскія шэрагі)))

Wednesday, April 6, 2011

Хільда)))

Заўседы глядзела на малюнкі з дзяўчынамі ў стылі Пін-ап і разумела, што так, падабаецца, але, мабыць, усе ж такі не мае... а тут новы конкурс на Scrapartstudio - хільдаманія))))
І склалася паштовачка, і мне здаецца, што вельмі адпавядае яна майму сенняшняму настрою: вясна, шчасце, прага свабоды і кахання...
Вось яна, мая Хільда))) (праўда, гляджу на яе, і усмешка на твары)