Sunday, January 17, 2016

Альбом для маленькай Лізаветы

Абяцала зрабіць гэты альбом ужо даўно.. ды то адно, то другое, усе не атрымлівалася выканаць свае абяцанне..а абяцанні варта трымаць, тым больш з блізкімі людзьмі.. альбом у падарунак для маей харошай сяброўкі, з якой не бачыліся, на жаль, дужа даўно..вялікія адлегласці, розныя краіны..але гэта не замінае адчуваць важнасць гэтага чалавека ў маім жыцці.. і тым больш радавацца ейнаму шчасцю) менавіта пра гэтае шчасце альбом))

10 разваротаў, памер 18х22, мяккая вокладка, папера Каралікі, калекцыі Summer Love,  Supergirl, Васильки, трошкі Контрасты.





 А вот цікава, калі першы раз пабачыла калекцыю Васількі, падумала, классс! пад фоткі з вандровак па Беларусі, мае этнаграфічныя мерапрыемствы - самае тое.. а на справе Васількі выдатна сябруюць і з вяселлямі, і з дзеткамі, і шчэ шмат з чым))

 Асобнае слова трэба сказаць пра чыпборд ад Наташы, ен проста дужа-дужа файны! кожная калекцыя настолькі прапрацаваная і дасканалая, што працаваць з ей адно суцэльнае задавальненне!





Пакуль што ўсе)) 

Thursday, January 7, 2016

Альбом для Supergirl

Это не просто слова, это на самом деле супер-герл..умница, красавица, талантливый увлеченный человек, надежный друг и сестричка))

скрапом я занимаюсь достаточно давно, а познакомились и подружились мы с Варечкой еще раньше..и вот подумалось мне, что я до сих пор не сделала для нее ни одного альбома..хотя поводов и совместно пережитых моментов/приключений за плечами уйма! одни походы чего стоят))

короче, решила я эту несправедливость исправить) и в подарок на Рождество родился альбом для моей милой Supergirl из одноименной коллекции чудесной Вики. про бумагу отдельная история.. я не знаю, как Вика это делает, но для меня это чудо)) чудо, которое вдохновляет и заряжает невероятно! дзякуй-дзякуй-дзякуй!))

про альбом.. 14х22 см, 6 разворотов, обложка мягкая льняная, переплет на ткани..а концепция
 - в нем фото из Инстаграм за 2015 год, яркие и запоминающиеся моменты)


 На каждой станице сделала хэшгэги) тут Франция и ДР
здесь первый поход в этом году.. Лепельские озера просто поразили, красота невозможная!
а тут уже Татры.. первый раз с июне, там мы вместе покоряли вершины)) а осенью еще один, с покорением Орла Перч..поверьте, это очень круто
ахах, Львов..цілуюсь краще ніж готую)) и Юрмала
и снова поездки-вандроуки по Беларуси..
и конечно же любимое хобби - фотография)


как-то так) получилось просто, но делалось с душой)

Sunday, December 20, 2015

Альбом "Мгновения"

Для Настачкі, светлага і вельмі харошага чалавека, вандроўніцы і танцоркі, здарыўся гэты альбом)) альбом для самых яркіх момантаў, якія з ей абавязкова здарацца ў наступным годзе.. я так задумала) рабіла, уяўляла, і праграмавала супер-харошы год для харошага чалавека))

памер 16х20, на кольцах, у мяккай вокладцы.
 У альбоме есць проста старонкі, есць месца для запісаў, прыхаваныя тэгі і канверты для розных памятных рэчаў






Эхэй, канверты для выпечкі руляць))


І канешне, проста руліць Вікіна папера.. не ведаю, яна настолькі мая, што проста кайфую)))







Зроблена, як заўседы з любоўю))


Sunday, December 6, 2015

альбом для Дунечкі

Гэта адзін з тых выпадкаў, калі замова робіцца проста на адным дыханні, калі супадае ўсе: і здымкі, і канцэпцыя, і папера падбіраецца менавіта тая, што трэба))

Дунечкіна мама кожны месяц першага году жыцця Дунечкі выкладае ў Інстаграм здымак, а харошыя сябры потым гэтыя здымкі бяруць і робяць сюрпрыз)) У альбоме пакуль толькі здымкі за 8 месяцаў, але есць пустыя старонкі для запаўнення аж да першага Дня Нараджэння.

Альбом памерам 18х22, вокладка з тканіны, пераплет.

А папера!! Вікіны каллекцыі Summer Love, Чувственность и Зимний лес проста ах і шчэ сто разоў ах!!

Далей шмат здымкаў))





Цяжарнасць і нараджэнне

1 і 2 месяцы

 3 і 4 месяцы
 5 і 6 месяцы
 і трошкі дэталек

хрышчэнне
 7 і 8 месяцы

месца для 9 месяца
 для 10 месяца і сумеснага сямейнага фота на Новы год
 для 11 месяца і першага Дня Народзінаў