Monday, March 24, 2014

travel-book

шчэ з непаказанага есць travel-book.. вельмі просценькі, варыяцый на такую тэму ў Інтэрнэце можна знайсці процьму.. зрабіла ў падарунак дзяўчыне, вельмі цікавай, актыўнай, якой, думаецца, будзе проста напоўніць старонкі бука))


на першай і апошняй старонках есць адмысловыя кішэні для усялякай, такой патрэбнай макулатуры з вандроўкі))
ну і трошкі ўнутры..


ліфцінг тэга

Вясновае сонечнае прывітанне:)))

Заданне ідзе даўно, а я ўсе ніяк не выкладу сваю работу па ім. У якасці запрошанага дызайнера рабіла ліфцінг тэга ад janeza у блогу scrap-lifting.

Як па мне, дык работа даволі складаная, але хіба ж нас спынялі складанасці))) Таму ўсіх цікаўных запрашаю сюды.

вот арыгінал для ліфцінга
і мая варыяцыя на тэму:)

Tuesday, February 25, 2014

Чарговы альбом

Чарговы альбом для чарговага харошага чалавека :) паколькі харошых людзей побач шмат, то без занятку не застануся :))

невялічкі, 16Х21, мяккая вокладка, аблегчаны варыянт пераплету

неяк проста вельмі склаўся, і вельмі спакойна.. нават па колерах адчуваецца))

ну і самае галоўнае, што спадабаўся той, каму прызначаўся :)

Sunday, February 16, 2014

Альбом для сяброўкі

Альбом для здымкаў з вандроўкі, доўгай і, нават не сумняюся, што вельмі і вельмі цікавай, захапляльнай і насычанай..для блізкага мне чалавека..

трошкі вар'яцкі атрымаўся :)) шмат колераў і эмоцый.. хаця Іспанія мабыць такая і есць, здымкі ж будуць адтуль..



адзінае, што засмучае - якасць здымкаў.. ну не атрымліваецца пры нармальным святле сфоткаць, заўседы ў апошні момант за хвіліну перад тым, як аддаць..

Wednesday, February 5, 2014

Паштоўка на Народзіны

Ліфцінг паштоўкі Wida Miller па новым заданні ў Scrap Lifting.

Падаецца, з настроем атрымалася :)

а гэта арыгінал натхняючы :)

Tuesday, February 4, 2014

Love story альбом

Для некага (гэта пакуль сакрэт) зрабіўся невялічкі альбом пра каханне.. яны класныя, тыя, для каго гэты альбом, такія проста коцікі)) ...хай у іх усе будзе вельмі-вельмі добра і надалей :))

альбом - 18х21 см, 3 развароты, 8 здымкаў, на кольцах

пакуль што ўсе :)

Wednesday, January 29, 2014

балуюсь со спреями :) соорудились вот две открытки, разные по характеру, но похожие по фактуре..

 немножко ностальжи.. с грустью о лете, о пахучих травах и чем-то таком, что осталось только на сраницах дневника..
ключи от моих дверей))
..если б еще знать, как тут музыку вставлять, тут бы присутствовал БГ