Sunday, July 8, 2012

Справаздача за выходныя

Прывітаньне :) скрапавага пакуль што паказаць няма чаго, хоцьпа-ціху альбом з Турэцкага адпачынку і робіцца... хачу падзяліцца мінулымі выходнымі, яны былі вельмі файныя :)))

з пятніцы на сыботу ездзілі з сябрамі да мастака Алеся Пушкіна сьвяткаваць Купальле. шчэ раз атрымала пацьверджаньне таго, што навокал харошыя людзі, шчырыя, адкрытыя...выгуляла вот сваю новую кашулю зноўку :)))

а шчэ пекла на выходных  пірог з ягадкамі. дзякуй Богу, зараз іх хапае, усякіх розных. пірог дужа смачны!

рэцэпт знайшла недзе на прасторах інэту. просты, але вееельмі файны. падзялюся, мо каму спатрэбіцца :)
Ітак, для цеста:
120 гр. масла вяршковага, 2 ст.л. смятаны, 3 жалткі, 100 гр. цукру, 250 гр. мукі, 2 ч.л. разрыхліцеля.
для начынкі: ягады, 200 гр. смятаны, 2 яйкі, 100 гр. цукру.

 сушу чабор, і святаяньнік. назапасіла ўжо на зіму іван-чаю :) трэба неяк адмыслова выбрацца ў поле па зелкі...

Дома зараз проста рай, нават ня гледзячы на сьпеку... мора кветак...татка альтанку зрабіў, побач сажалка з рыбамі... нікуды і ехацьня хочацца :)





карацей, усе вельмі добра :))) чаго і вам жадаю :)

6 comments:

  1. Надя! Спасибо, что поделилась хорошим настроением! Пирог очень аппетитно выглядит! Какая красота у вас на участке, действительно, зачем куда-то уезжать, когда дома так уютно!

    ReplyDelete
  2. как все аппетитно и красиво! ах!

    ReplyDelete
  3. дзякуй! прыяджайце да мяне :)))

    ReplyDelete
  4. Надюша!!! А и действительно прекрасное настроение после твоего поста! Просто невероятное! Спасибки тебе за позитив! Ух, как хочется наряд твой рассмотреть!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Табе дзякуй, даражэнькая, за добрыя словы. А строй насамрэч файны атрымаўся :)

      Delete
  5. Очень такой нежный душевный и тёплый пост!!!! Пирог такой попробую испечь, опка лето :)))

    ReplyDelete