Saturday, August 28, 2010

Паштовачкі па скетчах

Нарадзілася вот дзве паштовачкі па скетчах.
Адна па скетчу SS#25. Просценькая віншавальная.




І яшчэ адна па скетчу ад 2S4Y.

Thursday, August 26, 2010

паштоўка. чарговая

Па скетчы ад CardPatterns атрымалася вось такая паштоўка. Нібыта дасталі яе з бабуліная скрыні, такую трошкі пабітую часам, успамінамі...
Выкарыстала нарэшце штамп з ружай ад StudioScrapbooking, які выіграла ў адным з конкурсаў. З астатнімі матэрыяламі ўсе проста: скрап-папера, папера для пастэлі, самаробная кветачка з карункаў, брадс.

Sunday, August 22, 2010

Проста так...

Проста так зрабілася ў мяне паштоўка да Дня народзіаў. Хутка набліжацца сезон днеў народзінаў у маіх родных,сяброў,таму,я думаю,будзе каму падараваць)))
Натхнялася, як заўседы, скетчам ад АртУголок. Ну і крыжыкамі))) Куды ж без іх...

Saturday, August 21, 2010

Цукеркі!

Нешта даўно я прымала ўдзел у розыгрышы цукерак. Мне, канешне, ніколі не шасціць з імі, але можа гэтым разам...
Цукерка ад Іры-Taura

Tuesday, August 17, 2010

проста паштовачкі

Вось так, без дай прычыны, змайстраваліся такія паштоўкі. вельмі розныя і непадобныя адна на адну,быццам бы і не адзін чалавек рабіў)))Адна не абыйшлася без вышыўкі. Даўно я на гэтых коцікаў глядзела...



Saturday, August 7, 2010

Яшчэ адна вясельная

У нас на форуме Беларускага клюбу аматараў скрапбукінга стартаваў новы конкурс для паштовак па скетчы. У мяне атрымалася вось такая рамантычная. І нагода добрая - у дзяучыны-калегі праз тыдзень вяселле.

Вось скетч


І паштоўка


Спадзяюся, што скетч бачны :-))