Wednesday, October 27, 2010

Новы тыдзень, а значыць новая Навагодняя паштоўка ў рамках Навагодняй вяселкі. Гэтым разам натхнялася скетчам ад Mojo Monday №162 і палітрай ад Cupcake's Creations
Падыходзіць яна таксама пад заданне Новы год ў лістападзе ад Scrapmama
Як высветлілася, у мяне зусім няма Навагодняй паперы, таму прыйшлося абыходзіцца тым, што есць: папера для пастэлі, кавалачак паперы ММЕ, каруначкі, налепкі, ну і вышыўка (зробленая,дарэчы, яшчэ ўмінулым годзе).

New week and a new card inspired by Mojo Monday №162 sketch and Cupcake's Creations palette.


Sunday, October 24, 2010

Яшчэ адна старонка ў сямейны альбом

Паспяваю яшчэ заскачыць у апошні вагон са сваей старонкай па скетчы ад АртУголок "Радости жизни". Неяк добра леглі пад скетч здымкі, зробленыя гэтым летам у Царыцына. Вяселле ў сваякоў аказалася не толькі вяселым, але яшчэ і пазнавальным))))
Вельмі мне падабаецца гэты наш здымак з татам.. думаю, гэта правільна,каю ен быў у сямейым альбоме...







ну а гэта сам скетч

Saturday, October 23, 2010

Feel free!

Як паказвае практыка, у скрапавай гаспадарцы не бывае нічога лішняга))) нават этыкеткі ад джынсаў могуць дачакацца свайго зорнага часу)))
Скетч ад АртУголок, мае старыя джынсы, этыкетка ад новых і вуаля - паштоўка Feel free!



а гэта скетч
Яшчэ адна паштоўка нарадзілася па скетчы №33 ад Сашы. Ужо ведаю, каго павіншую )))

Sunday, October 17, 2010

Паштовачка па скетчы SS№32

Вось такая просценькая паштовачка вышла ў мяне па новаму скетчу ад Сашы №32. з зычэннем выцягнуць свой шчасцівы квіточак у жыцці. Бо кожны рана ці позна атрымоўвае свой шчаслівы шанец...

Thursday, October 14, 2010

Працягваю падрыхтоўку да НГ

У рамках гульні "Навагодняя вяселка" працягваю падрыхтоўку да НГ. На гэтым тыдні дамінуючы колер - памаранчовы.
Шчыра кажучы, не мой гэта колер, але ж нешта вот змайстравалася)))
Мае цепленькія памаранчовыя рукавічкі)))

Sunday, October 10, 2010

таксама творчасць... не мая, матуліна

Часам думаю, адкуль у мяне такая цяга да ўсякіх прыгожасцей, такое жаданне зрабіць, стварыць нешта сваімі рукамі. ведама адкуль, ад бацькоў))) яны ў мяне таксама апантаныя, кожны нечым сваім)))
хачу пахваліцца матульчым любімым заняткам, адным з...таму што іх некалькі. карвінг, упрыгожванне страў, ды і ўвогуле кулінарыя - усе гэта хвалюе яе доўга і вельмі прадуктыўна. бачылі б вы нашыя святочныя сталы %)))але што казаць, лепш пакажу...







Канверт для дыска

Зрабіла свой першы канверт для дыска. Прынцыпова новага, канешне, у ім нічога няма, але ўсе ж такі. У канверце будзе дыск з калыханкамі Змітра Вайцюшкевіча. Музыка вельмі пяшчотная. Мне хацелася, каб і вокладка ей пасавала.

Thursday, October 7, 2010

Неяк вельмі хутка натхнілася я новым скетчам SS#31. Зрабіла ў той жа дзень, што са мной рэдка здараецца (звычайна нешта ў галаве некалькі дзен круціцца, а зняць толькі зараз выпала. Вось яна, мая паштовачка на дзень народзінаў вельмі файнай дзяўчыне Касі, вельмі светламу і добраму чалавеку.

Tuesday, October 5, 2010

Падрыхтоўка да Новага года

Як кажуць, рыхнуй сані летам, а паштоўкі на Новы год загадзя. Вось і я пачала падрыхтоўку. На форуме Беларускага клуба аматараў скрапбукінга распачалася новая гульня Навагодняя вяселка. Сэнс у тым, што на працягу 7 тыдняў мы павінныя будзем зрабіць 7 навагодніх паштовак, па адной на кожны колер вяселкі. Гэты тыдзень у нас чырвоны. А у мяне чырвоны чаравічак


Плюс, хачу паўдзельнічаць з гэтай паштоўкай у конкурсе "Новы год у верасні" ад блога Scrapmama

Monday, October 4, 2010

Нарадзілася ў мяне паштоўка па скетчы ад АртУголок. Мабыць надвор'е паспрыяла, што атрымалася яна такая хатняя, цеплая на дотык... Актыўна юзаю новую машынку швейную. Давольная, як слон %)))



а гэта скетч

Sunday, October 3, 2010

Рамантычны настрой...

За вакном восень і холад... А на сэрцы вясна))) Вось доказы)))
Першае, пашылася такая падушачка. Ох, асвойваю новую машынку. Не ведаю, ці ўдала, але вынікам я засталася задаволеная. Адна палова падушачкі - мая вышыўка, з адваротнага боку - ільняная тканінка, вельмі прыемная і на дотык, і па колеры. Ну і каруначка...

Па-другае, натхнілася вельмі рамантычным, на мой погляд, скетчам ад S'Sketches і зрабіла такую паштовачку.