Friday, December 31, 2010

З Новым годам!!!

Гэта будзе апошні пост у гэтым годзе. Трошкі сумна... Але заўтра будзе новы дзень і новы год...І новы пост...
2010 прынес шмат добрага ў маё жыцце, але я больш чым упэўнена, усе самае лепшае яшчэ наперадзе. Зычу усім маім блізкім, сябрам, і скрап-сябрам у тым ліку))), моцнага здароўя, плёну і веры ва ўсе добрае.
З Новым годам!!!

Sunday, December 19, 2010

Here is my new New Year card inspired by Card patterns: Sketch 95. It is quite simple as all my cards))) MME paper, Dovercraft flowers, some ribbons and good mood)))



and Sketch 95

Saturday, December 18, 2010

Працягваю падрыхтоўку да НГ. Гэтым разам натхнілася скетчам SS#41.

З матэрыяламі ўсе проста - папера ММЕ, чыпборд ад simplycreative, пуансеція ад dovercraft, пэрлінкі, карунка.

Глядзім

Friday, December 17, 2010

Love tree

Мне вельмі падабаюцца схемы Наташы Младзецкі, а гэтае дрэва кахання калі пабачыла, закахалася ў яго адразу))) вось такі каламбур)))
Будзе падаруначак аднаму вельмі светламу і добраму чалавеку)))

Thursday, December 16, 2010

December daily - працяг

праваздача за мінулы тыдзень. Не вельмі ен прыемны, канешне. Але ўсе ж такі...Зноўку была дома, усе хварэю, зноўку займалася ўсялякімі хатнімі справамі і, канешне, скрапіла і вышывала))) Вось гэта несумненны плюс))) Так файна, калі ты можаш колькі заўгодна часу патраціць на тое, што табе падабаецца)))







Monday, December 6, 2010

December daily

Паддалася і я на ўсеагульную правакацыю і пачала весці December daily, альбо па-нашаму кажучы, снежаньскі дзеннік. Сэнс у тым, каб кожны дзень месяца, які застаецца да новага году, быў занатаваны... Што рабілі, што адчувалі, як бавілі час, як рыхтаваліся да святкавання Новага году.
Нашае жыцце насамрэч такое хуткае, што часта такія, няхай і ня вельмі важныя, але такія прыемныя моманты губляюцца, сціраюцца з памяці. Застаецца толькі нешта сапраўды важнае. А шкада...Бо, калі падумаць, то нашае жыцце і складаецца з такіх вось дробязяў...









Фотак няшмат пакуль што атрымоўваецца. Больш тэкста. Хварэю зараз, таму і не стае нейкіх вельмі яркіх падзей...