Showing posts with label скетч. Show all posts
Showing posts with label скетч. Show all posts

Sunday, July 15, 2012

чувство такое, что я лет сто, не меньше, не делала страничек по скетчам...исправляюсь :) вот сделала в отпускной альбом страничку по скетчу от горячо любимого мною АртУголка
Мы с Варечкой в Анталии... делала страницу с этими фотографиями и в очередной раз думала, какая жизнь классная штука! и как правильно и закономерно все в ней проиходит!
... поход в Турцию, в горы... переживания родителей, что Турция, что горы... все нормально, еду... первый день похода и абсолютный коллапс в отношениях с человеком, которого еще не очень давно считала одним из самых близких мне людей... примерно то же самое у Вари, плюс еще и проблема со спиной... а впереди еще практически месяц... выдержав в состоянии физического и психологического напряжения примерно неделю, принимаем решение сниматься с маршрута и путешествовать дальше самостоятельно... Анталия, неизвестное название Калеичи и карта города на турецком языке... цепочка случайных неслучайных встреч с людьми и пять необычайно насыщенных дней...после гор настоящий курортный отдых :)... Стамбул, новые люди, знакомства, Дом АВП, еще раз Стамбул, "воссоединение" нашей распавшейся походной группы и чувство того, что все происходящее правильно... слава Богу, что все идет своим чередом... что дается каждому абсолютно закономерно и боль, и радость... life is good :))))))

скетч для вдохновения :)

Saturday, June 11, 2011

Па-ціху калупаю свой травеньска-карпацкі альбом...часу бракуе...лета, сябры, танцы і песьні і ўсе такое))) але вось патрапіла на скетч ад АртУголок і не змагла прайсці...вельмі файны скетч
і мая старонка па ім, натуральна, з карпацкімі фоткамі)))
з матэрыяламі усе проста, як заўседы: папера DCWV, яшчэ некія абрэзкі))), брадсы і гузік.

...чакаю вечара))) едзем з сябрамі на канцэрт не ведаю каго, але ўпэўнена, будзе файна)))

Sunday, November 28, 2010

Нарэшце мая апошняя паштоўка, фіялетавая гэтым разам, у рамках Навагодняй вяселкі.
Скетч для яе ад StudioScrapbooking

just a card..

Не ведаю з якой нагоды, можа на дзень народзінаў, а можа проста каб сказаць некалькі добрых словаў добраму чалавеку... карацей кажучы, зрабілася такая паштоўка... старыя джынсы руляць)))
За inspiration і скетч дзякуй АртУголок!



і скетч

Sunday, October 3, 2010

Рамантычны настрой...

За вакном восень і холад... А на сэрцы вясна))) Вось доказы)))
Першае, пашылася такая падушачка. Ох, асвойваю новую машынку. Не ведаю, ці ўдала, але вынікам я засталася задаволеная. Адна палова падушачкі - мая вышыўка, з адваротнага боку - ільняная тканінка, вельмі прыемная і на дотык, і па колеры. Ну і каруначка...

Па-другае, натхнілася вельмі рамантычным, на мой погляд, скетчам ад S'Sketches і зрабіла такую паштовачку.

Sunday, August 22, 2010

Проста так...

Проста так зрабілася ў мяне паштоўка да Дня народзіаў. Хутка набліжацца сезон днеў народзінаў у маіх родных,сяброў,таму,я думаю,будзе каму падараваць)))
Натхнялася, як заўседы, скетчам ад АртУголок. Ну і крыжыкамі))) Куды ж без іх...

Saturday, June 19, 2010

Just you & me...

А я зноў з паштовачкай, ізноў скрапава-вышывальнай. Спачатку гэтыя маленькія вышывачкі планавалася выкарыстаць у АТСках, думала зрабіць такую серыю "Silhouettes". Але нешта не пайшло, і ў выніку нарадзілася такая паштовачка з намёкам на вінтаж...
Ага, ледзьве не забылася, яна яшчэ і пад скетч вось гэты падыходзіць, мне здаецца.

Friday, June 4, 2010

За дымам-туманом...

Сення пятніца. У АртУголок новы скетч, а ў мяне - новая старонка. Яна будзе першай у маім вялікім альбоме пра бясконцыя вандроўкі па Беларусі. Спачатку я бачыла яе трошкі інакш, але ўжо што атрымалася =))



.................................
На дальняй старане
Мне наплывае ў сне
Дом з Дубам пад акном
За дымам-туманом...
А там, у тумане,
А там, у тым акне,
А там няма мяне
На роднай старане...

Там босыя сляды,
Там неба ў галубах,
Там ад жывой вады
Так горка на губах...
Там жытам узыйшлі
І запляліся ў лёс
Спеў сцішанай зямлі,
Гнеў зрушаных нябёс...

Мне птушкай з выраю
Да Дому прылятаць
І абдымаць зямлю,
І неба цалаваць...
А як таму не быць -
Дык хоць бы сном праплыць,
Хоць дымам-туманом
Над Дубам пад акном...

З дальняй стараны да Дому
Сам гукаюся самому,
Тому Дому, Дубу тому -
І плывуць, як сны,
З дальняй стараны дадому
З дальняй стараны дадому
З дальняй стараны дадому
Дым ды туманы... (У. Някляеў)

Saturday, May 29, 2010

А ў мяне ізноў паштовачка. Такая трошкі наіўная, трошкі дзіцячая, вельмі простая. Але, мне здаецца, з настроем. Да таго ж, падыходзіць пад скетч ад Sasya's Sketches





А вось і сам скетч



Monday, May 24, 2010

Скетчы, скетчы...

Падсела я на скетчы, дакладна падсела. Проста вырашыла, што трэба набіваць руку, а тут такай файная магчымасць... Ітак, справаздача за выходныя.
№1 - старонка па скетчы ад АртУголок






Здымкі з першай вандроўкі 2009 года па Астравеччыне. Файна было))) Старонка нейкая спакойная атрымалася, колеры трошкі прыглушаныя, але яно мабыць сюды і пасуе, усе ж такі даўніна. З матэрыяламі ўсе, як заўседы, проста - скрап-папера, папера для пастэлі, брадсы, штампікі, каруначка мая любіменькая. Ага, кветку сама зрабіла! Не ведаю, можа і комам першы блін?

№2 - паштоўка па скетчы StudioScrapbooking



Зусім просценькая, але мне так захацелася))) У скетчы павінен быць надпіс, у мяне замест яго падвеска Made with love.
Ну, а з матэрыяламі і так усе зразумела)))

Sunday, May 16, 2010

веснавое

Трошачкі вясны))) Хачу падзяліцца)))











А яшчэ па скетчы АртУголок атрымалася паштовачка. проста так.


а вось і сам скетч



Tuesday, May 4, 2010

Наш вішневы сад

Падсела я апошнім часам на скетчы ад АртУголок. Яны такія прадуманыя, стрыманыя, падыходзяць як для advanced скрапераў, так і для такіх як я - пачаткоўцаў. Ну вельмі мне яны падабаюцца!
Хоць часу зараз і бракуе: дыплом, госы і ўсе такое, але знайшла хвілінку, каб зрабіць вось такую старонку 30х30 па скетчы Класіка.





а вось і сам скетч


З матэрыяламі ўсе проста: скрап-папера (K&Co, MME), папера для пастэлі, брадсы, кветачкі Prima, мая любіменькая каруначка. Прашыта ўсе ўручную.

Thursday, April 1, 2010

Паштовачка па скетчы

У блозе АртУголок прапанавалі скетч для паштовачкі. Вось што атрымалася ў мяне. Паштовачка з віншаваннямі з нагоды вяселля. Паляціць ажно ў Францыю...