Showing posts with label паштоўкі. Show all posts
Showing posts with label паштоўкі. Show all posts

Wednesday, August 10, 2016

Новая гульня і новая паштоўка

Нашая гульня з абавязковымі элементамі, якія трэба прыдумаць адзін для аднаго, выклікала даволі вялікую цікаўнасць..то вырашылі мы з дзяўчатамі працягнуць, гэтым разам на тэму адукацыі, back to school і ўсе такое)) таму калі вам есць, што ўзгадаць пра школу, універсітэт, ды і вучобу ўвогуле, то запрашаю да гульні "Ученье-  свет"
У мяне склалася батанічная паштоўка.. старыя старонкі, запісы, нататкі, засушаныя расліны, харошыя ўспаміны.. плюс пахне чабор) У аснове - нашая папера Vintage Garden.



Tuesday, June 14, 2016

Про полет

Сегодня у нас в Караликах вышло новое задание - Про полеты во сне и наяву, и почему люди не летают как птицы, и про крылья за спиной.. и еще много чего.. у каждого полеты и крылья свои, и ассоциации свои.. приглашаю к нам в блог поделиться своими мыслями по этому поводу)
А у меня сложилась открытка для очень яркой девушки с пожеланиями летать, парить и чтоб попутный ветер способствовал)
И вдохновляющий баннер)

Saturday, October 24, 2015

Первая Новогодняя открытка в этом году

Даже не открытка, а тэг Новогодний..Просматривала френд-ленту и просто ну оооочень впечатлилась работами девочек-дизайнеров блога Vintage Cafe Card Challenge.

Решила и сама поучаствовать в СП "Уютные традиции". Не знаю, на все ли этапы меня хватит, но на первый этап ТЭГ работу сделала)) Новогодней бумаги в этом году еще не покупала, поэтом на свет Божий были вытащены обрезки Хольцовские, плюс добавила всякой мелочевки и вуаля)))


Sunday, October 18, 2015

Альбом-гісторыя

Нейк так складаецца, што на святы хочацца сваім родных-блізкім апроч матэрыяльнага падарунка дадаць шчэ нешта ад душы і для душы. І  менавіта гэтая душэўная частка находзіць большы водгук і большыя эмоцыі..

Вот і да юбілею майго даражэнькага дзядзечкі склаўся альбом-гісторыя жыцця..зразумела, да пэўнага перыяду, бо жыцце ж працягваецца!! люблю такія альбомы.. старыя здымкі, родныя твары, шчэ такія маладыя, поўныя жыцця, радасці.. карацей, кайфавала проста, пакуль рабіла))

Альбом просценькі, як звычайна)) памер 21х26, гарызантальная раскладка















Ну і паштоўка за кампанію))




  

Sunday, April 27, 2014

паштовачка ад шчырага сэрца)

просценькая, як усе мае паштоўкі)) ну што парабіць, калі інакш не атрымліваецца)) з вышытай птушачкай..нахай прынясе камусці на крылцах цеплыя, пяшчотныя словы)

Wednesday, February 5, 2014

Паштоўка на Народзіны

Ліфцінг паштоўкі Wida Miller па новым заданні ў Scrap Lifting.

Падаецца, з настроем атрымалася :)

а гэта арыгінал натхняючы :)

Wednesday, January 29, 2014

балуюсь со спреями :) соорудились вот две открытки, разные по характеру, но похожие по фактуре..

 немножко ностальжи.. с грустью о лете, о пахучих травах и чем-то таком, что осталось только на сраницах дневника..
ключи от моих дверей))
..если б еще знать, как тут музыку вставлять, тут бы присутствовал БГ

Sunday, January 19, 2014

нейкая спячка зімовая... нават пісаць асабліва ня хочацца пра свой стан і настрой, нейкія яны ня надта.. але разам з тым есць адчуванне хуткай вясны.. неяк яна зауседы дапамагае разабрацца ў складанасцях і адказаць на унутрныя пытанні.. і прыносіць абавязкова нешта новае і светлае)))

але тым не менш, нават ня гледзячы на спячку, скрап, хоць мінімальна, але есць))
вось сліфціла паштоўку Iwona па заданні блога Scrap Lifting

арыгінал
і мая інтэрпрэтацыя

Sunday, December 8, 2013

Шчэ навагоднія...

Вось трыа такіх спакойных атрымалася...
адна з вершам Арцема Кавалеўскага, люблю вельмі ягоныя вершы з "Мой сябра анелак":

а шчэ вот працяг бел-чырвона белых навагодгіх паштовак

Sunday, October 6, 2013

працягваем :)

працягваю навагодні настрой :) гэта мабыць халоднае надвор'е так уплывае, што думкі ўжо недзе ў зіме, у снягах, і пад навагодняй ялінкай :)

паштоўка з на днях набытай паперы Scrapbbery's "Рэтра", плюс карункі, гузікі і папяровы скотч таго ж вытворцы..

паўдзельнічаю ў заданні блога Scrapbbery's якраз такі на тэматыку "Рэтра"

навагодняя - ліфцінг

У блогу Srap Lifting чарговае заданне - ліфцінг паштоўкі таленавітай Эль-Кі.
У мяне руліць Новы год :)
а вось арыгінал, вельмі цеплы і экалагічны. i блог:)

Sunday, September 8, 2013

gingerbread паштоўка

ідзе падрыхтоўка да Новага году :) з блогам Special Day Cards. гэтым разам робім паштоўкі з імбірным чалавечкам.

мая варыяцыя на тэму..

Saturday, August 31, 2013

Паштоўка з паштоўкай :)

у маім любімым paper fun новае заданне - Напішы мне пісьмо
нешта даўно я не далучалася да дзяўчатак... а тут вот натхнілася :) і сцікер ад Grace Taylor вельмі дарэчы прыйшоўся.. такая вот паштоўка з паштоўкай атрымалася :)

і банер задання, вельмі натхняючы :)

Sunday, August 25, 2013

Дзеньнародзінная белая

Зноўку вот натхнілася заданнем дзяўчатак з блога Special Days Cards - паштоука да Дня Народзінаў на белым фоне.

У мяне белы фон - папера для акварэлі белая з кавалкам старой, шчэ бабулінай фіранкі, пафарбаваная белай акрылавай фарбай. Утульная атрымалася :)


Усе, пабегла дарабляць рамонт... хутчэй бы гэты вэрхал у хаце скончыўся, каб можна было хоць калі-некалі гадзінку паскрапіць..а то доўгае ўстрыманне без скрапа на мяне ня дужа файна сказваецца :)

Wednesday, August 21, 2013

нечакана Новы год :)

па палiтры блога Special Day Cards нечакана нарадзiлася паштовачка. зiмовая :) такiя назвычайныя эмоцыi, кали пiшаш "Шчасьлiвага Новага Году" ведаючы, што да яго шчэ ого-го колькi... хаця не такое ужо i ого-го, час хутка цячэ..

Умовы: абавязковыя колеры - белы, чырвоны, золата, дадатковыя колеры - чорны цb карычневы. Усе на месцы :)


Sunday, July 14, 2013

паштовачкі вышывальныя са спарышом

здарыўся вот стосік невялічкі паштовак з вышыўкай спарыша. спарыш - сімвал дабрабыту і плену... некаму яны дакладна прынясуць і тое, і другое. абяцаю :)))

паасобку
і стосам
зробленыя, як заўседы, з любоўю :)

Saturday, June 29, 2013

растаманская :))))

папрасіў сябра зрабіць яму паштоўку, каб павіншаваць вельмі файных сяброў з нагоды гадавіны вясельля, растаманаў :)))
адразу ўзгадаўся стары відэазапіс пачатку 2000-х з канцэрту "Я нарадзіўся тут" і Вайцюшквіч на сцэне, босы, у растаманскай шапцы, такі свабодны і афігенна пазітыўны: "Прывітаньне растаманы!" глядзела гэты запіс, слухала Боба Марлі... ну і саарудзіла паштовачку :))
ня ведаю, як каму, а мне дык настрой яна падымае :))) спадзяюся, што і тым, хто яе атрымае, таксам..

Friday, March 22, 2013

Да Дня Волі

Бяз лішніх словаў... Са Сьвятам! З Днем Волі! Жыве Беларусь!



Wednesday, February 6, 2013

дрэвы сьняць вясну..

о-о, вот гэта выпала я... не сказаць, каб упала ў сьпячку, жыцьце наадварот дужа актыўнае. проста натхненьне некуды падзелася і ўсе, яно рэч дужа непастаянная...але, дзякуй Богу, па-ціху вяртаецца :) і я, спадзяюся, вяртаюся да майго любімага скрапу :)
трошкі пра тое, што было апошнім часам, з таго моманту, як я тут зьнікла... былі Каляды: з сябрамі, у далекай нікому невядомай весцы, у гясьцях неверагодных нікому незнаемых людзей, з песьнямі, танцамі, дудой і дударом, нейкімі новымі адчуваньнямі... быў Новы год, вельмі ўтульны і цеплы, у чалавека, які, дзякуй лёсу, з'явіўся ў маім жыцьці (Маша, люблю цябе вельмі :)... была жаніцьба Цярэшкі, на якую я такі патрапіла, і такі ажанілася самым нечаканым чынам :) эмоцыі ад абрада спрэчныя, мабыць я чакала большага (леташняе Купальле задала дужа высокую планку), але тым ня менш я там была, жанілася, танчыла 3 гадзіны запар лявоніху.. :) ... быў Букавель, мае любімыя Карпаты. усяго тыдзень, але горы робяць цуды - павярталася вельмі адпачыўшы...
а зараз... есьць праца, новая, цікавая і дужа напружаная... есьць новыя адчуваньні, кволыя і пяшчотныя, якім радуюся і якія берагу :) і есьць смак надыходзячай вясны...дрэвы сьняць вясну...

пра гэта новая паштоўка... нават не паштоўка, а ліст маей сяброўцы, якая зараз далека, па якой сумую вельмі...

натхнілася новым заданьнем у блогу СкрапБумага "Два дерева". У мяне дрэвы раз - адштампаваныя, два - "драўляная" папера ад echo park :)

Tuesday, October 16, 2012

у блогу Vintage Cafe Card Challenge дужа цікавы кокурс - архітэктурны. не змагла прайсьці міма :) мая паштовачка з чыстымі пажаданьнямі ад чыстага сэрца :)
зноўку пляла галінкі...