Saturday, March 27, 2010

Паштовачкі

Змайстраваліся ўчора яшчэ некалькі паштовачак: да Дня народзінаў адной файнай дзяўчыны і малюсенькія Велікодныя


ЦУКЕРКА!!!

З нагоды дня народзінаў любай матулі Tany Sol прапануе вось такую файную цукерачку


Thursday, March 25, 2010

Бел-чырвона-белае

Сення Дзень Волі... Увесь дзень у галаве круціцца песня Тодара з "Я нарадзіўся тут"...


..."я ведаю, што заўтра на нашых калгасных палетках
замест пустазелля і палыну ўзыйдуць белыя і чырвоныя кветкі..."

...адзін мой знаёмы папрасіў зрабіць паштовачку на Дзень народзінаў. неяк само сабой атрымалася, што колеры ў ей выбраліся белы і чырвоны...



Tuesday, March 23, 2010

Велікоднае

Хутка Вялікдзень, самае светлае свята...

Змайстравалася ў мяне такая вышывальна-скрапавая паштовачка

Sunday, March 21, 2010

Бацькоўскі альбом

Ну вось нарэшце і фініш, бацькоўскі альбом гатовы. Канешне, не ўсе здымкі ўвайшлі ў яго, але гэта і не было мэтай. Вельмі спадабалася рабіць альбом менавіта ў вінтажным стылі. Нешта есць блізкае майму сэрцу ва ўсіх гэтых старых гузіках, лентах, шматочках старой паперы...напэўна, не ўсе атрымалася, але для першага вінтажнага альбома, я думаю, нармалева. І галоўнае, бацькам спадабалася...

Ну а цяпер здымкі...















Выкарыстаныя марэрыялы: папера Rayher, Graphic45, K&Co, кветачкі Prima, Kaisercraft, пэрлінкі, розныя гузікі, і яшчэ даматканая ільняная нітка, якую рабіла яшчэ мая бабуля...

Monday, March 15, 2010

Яшчэ адна цукерка, не, не так - ЦУКЕРКА! З нагоды адкрыцця блога StudioScrapbooking некаму выпадзе шчасцейка атрымаць вось такое багацце

Sunday, March 14, 2010

Вандроўкі

Прыгравае сонейка, пахне вясной, а мяне зноў цягне ў дарогу. У мінулым годзе сезон вандровак распачалі 15 сакавіка, у гэтым мабыць будзе трохі пазней...

Зараз многія вандруюць, штогод мае сябры едуць хто ў Турэччыну, хто ў Іспанію, каго яшчэ куды занясе. Файна, канешне, паглядзець свет, паглядзець, як дзе жывуць людзі. Але мяне чамусьці вабяць беларускія дарогі, мястэчкі, старыя сядзібы і касцелы...

Назбіралася ўжо цэлая галерэя здымкаў, якія трэба неяк упарадкаваць. Таму нарадзілася ідэя альбома аб маіх вандроўках. Першыя старонкі паказваць ня буду, яны зусім простыя, і на мой цяперашні поглад не вельмі цікавыя. А вось некалькі апошніх пакажу...
Ліпень 2008 года. "Шляхецкая гісторыя" ад Фонда "Краіна замкаў". Стары шляхецкі маентак Бенюны


Касцел Святой Троіцы ў Гервятах - сапраўдная архітэктурная пэрліна Беларусі



Касцел у Жупранах, месца пахавання Ф.Багушэвіча, бацькі беларускага Адраджэння

Працяг будзе...

Saturday, March 13, 2010

Цукеркі

Люблю салодзенькае))) тым больш немагчыма прйсці побач з такой смакатой))) З нагоды 8 сакавіка Скрап Клуб Артуголок падрыхтаваў вось такую цукерку


Thursday, March 11, 2010

Вынікі

На двары ўжо сакавік, а я толькі надумалася свае вышывальныя вынікі 2009 году падвесці. Шчыра кажучы, не густа. Але ўжо што есць... Стала зразумела, што я ужо перахварэла на гігантаманію, і зараз прываблівае нешта невялічкае і хуценькае.

Nimue Падсела я трошкі на іх фэнтазі. Планую яшчэ некалькі дызайнаў...




Манахром і блэкворк






Майкл Пауэл



Транспарт





Яшчэ вось такая вязальна-вышывальная падушка


Ды яшчэ некалькі работ так і не дайшлі рукі занесці ў майстэрню, каб аформіць...





Tuesday, March 9, 2010

УРА! УРА! УРА!

Такі падарунак на свята атрымаўся! Я перамагла ў конкурсе паштовак у тэхніцы квілінг, арганізаваным Беларускім клюбам аматараў скрапбукінга! ВЕЛЬМІ прыемна...

ПС: перамогу падзяляю разам з матуляй. яна мой ідэйны натхняльнік))))

а вось і мая дзяўчынка...

Sunday, March 7, 2010

Welcome

Нарэшце адкрыла і я свой блог. Цяпер есць дзе пісаць аб тым, што мяне цікавіць, кантактаваць з людзьмі, якія гэтыя зацікаўленасці падзяляюць...
Наконт таго, што цікавіць на дадзены момант... На форуме Беларускага клуба аматараў скрапбукінга стартаваў конкурс "Вінтажны альбом". Даўно была задумка зрабіць такі альбом для бацькоў: старыя здымкі, папера, нібы пацертая з цягам часу...Вось што ўжо зроблена на дадзены момант: 1 разварот - старонкі з дзіцячымі здымкамі бацькоў, другі разварот - школьны...