Зараз многія вандруюць, штогод мае сябры едуць хто ў Турэччыну, хто ў Іспанію, каго яшчэ куды занясе. Файна, канешне, паглядзець свет, паглядзець, як дзе жывуць людзі. Але мяне чамусьці вабяць беларускія дарогі, мястэчкі, старыя сядзібы і касцелы...
Назбіралася ўжо цэлая галерэя здымкаў, якія трэба неяк упарадкаваць. Таму нарадзілася ідэя альбома аб маіх вандроўках. Першыя старонкі паказваць ня буду, яны зусім простыя, і на мой цяперашні поглад не вельмі цікавыя. А вось некалькі апошніх пакажу...
Ліпень 2008 года. "Шляхецкая гісторыя" ад Фонда "Краіна замкаў". Стары шляхецкі маентак Бенюны
Касцел Святой Троіцы ў Гервятах - сапраўдная архітэктурная пэрліна Беларусі
Касцел у Жупранах, месца пахавання Ф.Багушэвіча, бацькі беларускага Адраджэння
Працяг будзе...
Nadzejka, мне вельмі падабаецца твой стыль афармлення старонак ... Асабліва першая ;-)
ReplyDeleteСкажы, калі ласка, чым гэта ты падпісвала трэці здымак? Гэта карэктар?
дзякуй вялікі. пра стыль не ведаю...зараз, мне здаецца, нешта пачало трохі атрымоўвацца. а вось свае першыя старонкі я нікому не пакажу))) яны такія простыя...
ReplyDeleteа подпіс на здымку з Гервятамі - гэта белая гелевая асадка (ручка па-расейску)
Дзякуй за адказ ))
ReplyDeleteНа жаль, у нас такія асадкі ( :-0 ) не прадаюцца.
Algis, ты пагладзі ў крамах з канцылярскімі прыладамі ці для мастакоў, павінны і ў вас прадавацца. ну а калі няма, і вельмі пільная патрэба ў такой асадцы, то магу я ўжо як-небудзь даслаць
ReplyDeleteNadzejka, шукала ўжо у горадзе. Але знайшла толькі асадку з вельмі тоўстым наканечнікам, ды і шчыльнасць напаўняльнікі не вельмі вялікая. Атрымліваюцца прасвятлі, прычым вельмі прыкметныя. У два слоя - таксама нічога добрага не выйшла :( Так што, калі, цябе не абцяжарыць, то выйшлі мне калі-небудзь такую ручку (калі табе зручней будзе). А денюжу магу табе або WebMoney, або на тэлефон, або накладзеных. Дамовіліся бы, думаю ...
ReplyDeleteЗробім так, ты мне на нашым форуме напішы прыватнае паведамленне з адрэсай. а я як толькі атрымаецца, адразу вышлю. зараз трошкі часу бракуе схадзіць у краму, дзе ўсе для мастакоў. я проста там набывала...
ReplyDeleteПрывітанне!
ReplyDeleteНе магу знайсці, дзе тут пісаць прыватныя паведамленні.. :-)
Які у цябе e-mail?
Мой algis81@gmail.com
Надюша, в миллионный раз скажу уже))) МНЕ ОЧЕНЬ НРАВЯТСЯ твои странички)))) такие они необычные и теплом отних веет)))) ЗДОРОВО!
ReplyDeleteДзякуй вялікі, даражэнькая! так прыемна))))
ReplyDelete