Tuesday, August 30, 2011

Альбом №5 Дзіцячы.

Ну вось, нарэшце ўсе гатова. Пераплет, вокладка, альбом цалкам...Добры такі кірпічык атрымаўся))) Пухленькі і цеплы...Задзяўбалася, шчыра кажучы, з пераплетам. Прыйшла да высновы, што альбомы вялікага фармату ў пераплет рабіць ня вельмі зручна, ну прынамсі для мяне. Фармат - 24х31, 10 разваротаў. Фотак змясцілася досыць шмат, тое, што не размясцілася на старонках, ляжыць у кішэньках, якія зрабіла на некаторых разваротах.
Па матэрыялах распісваць ня буду, там шмат усяго намешана))) Лепш пакажу мой талмудзік)))

Sunday, August 28, 2011

І чорцікі ў вачах)))

Вельмі люблю гэтую фотку. Дзякуй Варечке))) Атрымалася ў яе цэлая серыя здымкаў нас Карпацкіх, такія партрэты, кожны са сваім характарам, сваей гісторыяй...
А тут новае заданне ад АртУголок "Солнцезащитное", і вельмі дарэчы гэтая фотка прыйшлася. Будзе першай у альбоме пра мае летнія прыгоды 2011. (Вось толькі свой дзіцячы альбом скончу, нешта ен у мяне завіс надоўга)


Па матэрыялах - папера ММЕ "Breaking free" (проста неверагодная), этыкетка ад джынсаў, брадсы Prima і Basic Grey, квіточак Tim Holtz, кіперная лента, шнур, карабін (ад сумкі новай адкалупала =))

Tuesday, August 23, 2011

Да таго, як пабывала ў гэтым годзе ў гарах, думала, нічога ня можа быць лепш за мора... Памятаю свае першыя ўражанні, дзіцячыя, наіўныя, такія светлыя... І так добра на душы ад гэтых успамінаў робіцца...
Вось чарговая старонка - марская))) Гурзуф, 1987 год. Мая першая сустрэча з морам)
І дэталі

Старонку зрабіла па скетчы №6 ад I love scrap

Sunday, August 21, 2011

Яшчэ адна старонка. Школьная.

Я зноўку са старонкай у свой дзіцячы альбом. Дабралася ўжо да школьных фотаздымкаў)))
Вось яна я, у трэцяй класе.

І трошкі дэталей
Каруначка са школьнай сукенкі =)) Некалі была мая самая любімая...
Старонку рабіла па палітры ад Скрап-Фантазій



Thursday, August 18, 2011

Дэкупаж. Спроба нумар раз. Апошнім часам шмат першых спроб))) І гэта файна! Калі есць чаму вучыцца, чаму здзіўляцца, да чаго імкнуцца, жыць весела!!!

Патрапіў мне неяк у рукі вось такі старэнькі камодзік.
 Стаяў-стаяў, і дачакаўся))) Абгрэйдзіла я яго трошкі. Заадно паглядзела, што за звер такі - дэкупаж))) Нічога такі звер. У чаргу на дэкупаж ужо выстраіла некалькі рэчаў) 



Вокладкі для пашпарта

Гэтым разам дзве)) Для маіх сястрычак. Абяцала, а слова трэба трымаць...
Рабіла па майстар-класу ад katandra. Дзякуй вялікі! Вельмі падрабязна, зразумела і проста))))

Паўдзельнічаю з імі ў конкурсе ад paper fun

Saturday, August 13, 2011

Брошка. Спроба нумар раз.

Ня буду доўга распавядаць пра тое, як у галаве нарадзілася ідэя і ўсе такое. Проста пакажу сваю першую спробу зрабіць брошку...


Жыве зараз на маім джуце =)))

Паўдзельнічаю ў конкурсе ад Скрап Клуб Артуголок "Скрап-аксессуар"


Татава дачушка

Як ні думала паказваць свой дзіцячы альбом цалкам, але нешта не атрымліваецца... вось яшчэ адна старонка зрабілася па скетчы ад АртУголок .

На здымку я з таткам, калі мне было...можа гады два, не памятаю. Люблю гэты здымак вельмі. Я тут на тату вельмі падобная...

І тыя ж героі праз дваццаць год =)))

Tuesday, August 9, 2011

Цукерка!

З нагоды адкрыцця крамы і блогу Город Рукоделия прапаноўвае вось такую смакату))))
Жадаю дзяўчаткам плену ў працы, творчага натхнення, радасці!!! Ну а мне няхай пашчасціць)))

Sunday, August 7, 2011

Спроба эка-стылю

Блог paper fun прапаноўвае цікавае заданне "В тандеме с природой" . 


Галоўная ўмова - выкарыстаннеў сваіх працах прыродных матэрыялаў. І тут вельмі дарэчы прыйшліся кветачкі гартэнзіі, якія засушыла яшчэ ў мінулым годзе. 
Мая паштоўка


 

Friday, August 5, 2011

Пра дзяцінства

...шкадую, што нельга часам вярнуцца ў дзяцінства... калі ніякіх праблем, калі для шчасця трэба зусім мала... калі на нач казка і маміна цеплая рука на тваім твары...
з такімі думкамі перабірала неяк увечары старыя фоткі, смяялася, успамінала нешта... ну і ўзнікла ж думка, чаго гэты яны непапарадкаваныя ляжаць у нейкай каробцы...
зараз я ў працэсе))) ужо некалькі старонок гатова, але паказваць па-асобку не буду, ужо потым цэльным альбомам. пакажу толькі вось старонку, якую зрабіла па скетчы №16 ад блога Сохраняя лучшее


І мая старонка