Saturday, May 29, 2010

А ў мяне ізноў паштовачка. Такая трошкі наіўная, трошкі дзіцячая, вельмі простая. Але, мне здаецца, з настроем. Да таго ж, падыходзіць пад скетч ад Sasya's Sketches





А вось і сам скетч



Wednesday, May 26, 2010

=))

Здала гос сення, дзякуй Богу! вельмі рада=)) яшчэ абараніць дыплом, і усе, СВАБОДА!!!
а яшчэ аформілася старонка вандровачная. на гэты раз ніякіх скетчаў, палітраў, проста вось як захацелася, так і зрабіла.

Гэта я ў Дудутках мінулым летам. файненька з'ездзілі=))



Monday, May 24, 2010

Скетчы, скетчы...

Падсела я на скетчы, дакладна падсела. Проста вырашыла, што трэба набіваць руку, а тут такай файная магчымасць... Ітак, справаздача за выходныя.
№1 - старонка па скетчы ад АртУголок






Здымкі з першай вандроўкі 2009 года па Астравеччыне. Файна было))) Старонка нейкая спакойная атрымалася, колеры трошкі прыглушаныя, але яно мабыць сюды і пасуе, усе ж такі даўніна. З матэрыяламі ўсе, як заўседы, проста - скрап-папера, папера для пастэлі, брадсы, штампікі, каруначка мая любіменькая. Ага, кветку сама зрабіла! Не ведаю, можа і комам першы блін?

№2 - паштоўка па скетчы StudioScrapbooking



Зусім просценькая, але мне так захацелася))) У скетчы павінен быць надпіс, у мяне замест яго падвеска Made with love.
Ну, а з матэрыяламі і так усе зразумела)))

Saturday, May 22, 2010

Яшчэ адна

Зрабілася ў мяне яшчэ адна паштовачка па скетчы АртУголка. Вось такая маленькая 12х12 скрапава-вышывальная паштовачка "Няхай шчасціць". Яшчэ не ведаю для каго, але без сумневу для некага вельмі добрага.



Матэрыялы: папера для пастэлі, скрап-папера ММЕ, стужка, брадсы і вышытыя матывы, надпіс раздрукавала

Monday, May 17, 2010

УРА!!!

Нельга выказаць словамі, што адчуваю зараз... Вельмі рада, што перамагла. І вельмі рада, што менавіта з гэтай старонкай.



Рабілася яна на конкурс, прысвечаны міжнароднаму дню маці, які праходзіў на StudioScrapbooking. Столькі прыгажосці стварылі дзяўчаткі, столькі цеплыні і любові ў кожнай працы! Вельмі прыемна было удзельнічаць у такой кампаніі)))

Распавяду трошкі пра саму старонку. На ей мой маленькі хросны сынок Янік са сваей мамай. 31 траўня - яго першы дзень народзінаў. Думаю падараваць гэтую старонку ім.

З матэрыялаў - скраппапера 3 відаў, папера для пастэлі, брадсы, кветачкі, карункі, усе прашыта ўручную.

Прыемна сення дзень распачаўся ))) Нават нягледзячы на бясконцы дождж

Sunday, May 16, 2010

веснавое

Трошачкі вясны))) Хачу падзяліцца)))











А яшчэ па скетчы АртУголок атрымалася паштовачка. проста так.


а вось і сам скетч



Tuesday, May 4, 2010

Наш вішневы сад

Падсела я апошнім часам на скетчы ад АртУголок. Яны такія прадуманыя, стрыманыя, падыходзяць як для advanced скрапераў, так і для такіх як я - пачаткоўцаў. Ну вельмі мне яны падабаюцца!
Хоць часу зараз і бракуе: дыплом, госы і ўсе такое, але знайшла хвілінку, каб зрабіць вось такую старонку 30х30 па скетчы Класіка.





а вось і сам скетч


З матэрыяламі ўсе проста: скрап-папера (K&Co, MME), папера для пастэлі, брадсы, кветачкі Prima, мая любіменькая каруначка. Прашыта ўсе ўручную.

Monday, May 3, 2010

Узнагароды!!!

Вельмі нечакана, і ад гэтага яшчэ больш прыемна было атрымаць ажно дзве ўзнагароды ад Галечкі





Цяпер мне трэба ўзнагародзіць яшчэ 10 скрап-ледзі.

Цукерка

Design Team скрап клуба Арт Уголок проста чараўніцы! заўседы нешта новае, незвычайнае і вельмі премнае :)) як гэтая цукерачка



Хачу такое шчасцейка :))

Saturday, May 1, 2010

Tea for two, two for tea

Учора была пятніца, а гэта значыць, страртавала новае заданне па скетчы для паштоўкі ў Скрап Клуб АртУголок. толькі глянула на скетч, адразу ўявіла, што зраблю... вельмі дарэчы прыйшлася папяровая сурвэтачка з кавярні (ужо і не памятаю якой) %)))