Monday, May 17, 2010

УРА!!!

Нельга выказаць словамі, што адчуваю зараз... Вельмі рада, што перамагла. І вельмі рада, што менавіта з гэтай старонкай.



Рабілася яна на конкурс, прысвечаны міжнароднаму дню маці, які праходзіў на StudioScrapbooking. Столькі прыгажосці стварылі дзяўчаткі, столькі цеплыні і любові ў кожнай працы! Вельмі прыемна было удзельнічаць у такой кампаніі)))

Распавяду трошкі пра саму старонку. На ей мой маленькі хросны сынок Янік са сваей мамай. 31 траўня - яго першы дзень народзінаў. Думаю падараваць гэтую старонку ім.

З матэрыялаў - скраппапера 3 відаў, папера для пастэлі, брадсы, кветачкі, карункі, усе прашыта ўручную.

Прыемна сення дзень распачаўся ))) Нават нягледзячы на бясконцы дождж

1 comment:

  1. НАДЮША!!!! От всего сердца поздравляю тебя с победой!!! Ты большая МОЛОДЕЦ и страничка очень красивая и нежная получилась)))

    ReplyDelete