Monday, December 16, 2013

альбом...трошкі настальжы

святы у нашай вялікай сям'і працягваюцца:) і гэта файна.. неверагоднае пачуцце знаходзіцца ў коле родных, блізкіх, адчуваць іх цеплыню і любоў..

гэтым разам адзначалі юбілей дзядзькі. ну і ўжо традыцыйна да асноўнага падарунка робіцца дадатковы :) гэтым разам у выглядзе альбома.. такі трошкі настальгічны атрымаўся, такія старонкі памяці...

памер 21х25, пераплет, мяккая вокладка з ільну.

амаль не змяніўся :)
мае любыя :))

Sunday, December 8, 2013

і нататнікі

нешта няма чаго пра іх пісаць... проста цепленькія і утульныя дзевачкаввыя нататнікі :)


Мінік зімовы

З навагодняй паперы ад First edition paper зрабіўся мінік зімовы.. для нечыіх вяселых святочных здымкаў :)))
памер 16х16, вокладка лен, мяккая і цеплая, 5 разваротаў

Шчэ навагоднія...

Вось трыа такіх спакойных атрымалася...
адна з вершам Арцема Кавалеўскага, люблю вельмі ягоныя вершы з "Мой сябра анелак":

а шчэ вот працяг бел-чырвона белых навагодгіх паштовак