Tuesday, August 28, 2012

Не зусім звычайная паштоўка атрымалася па заданьні блога Special Day Cards - День Рождения. Штампинг. Яна не адчыняецца, віншаваньні і цеплыя словы можна напісаць на тэгу, які хаваецца ўсярэдзіне.
Выява вазка з кветкамі адштампаваная пры дапамозе штампу Студыі Елена. Папера - 7gypsies, Prima, крафт-папера. Плюс прыпраўлена ўсе прымаўскімі кветкамі, карункай, ільняным шнурком з бусінай.


Thursday, August 23, 2012

Турэцкі альбом

прайшло ўжо тры месяцы, як павярталася з адпачынку ў Турэччыне...эмоцыі ўлягліся, думкі сабраліся да кучы, успаміны выліліся ў альбом... у ім зьмясьцілася шмат фота, шмат нейкіх дробязяў, зьвязаных з вандроўкай, у выглядзе мапаў, квіткоў і г.д., мае нататкі...
памер 25х25, 9 разваротаў, плюс старонкі меншага памеру паміж асноўнымі разваротамі, зьмясьцілася 45 здымкаў рознага памеру...
мне падаецца, што ен атрымаўся :)

далей шмат здымкаў

Friday, August 17, 2012

Толькі ўчора паскардзілася на адсутнасьць натхненьня скрапавага, аж на табе, накаціла :) зрабіла запар тры паштоўкі, абсалютна розныя па стылі, але кожная са сваім характарам..

экалагічная, як я яе для сябе абазвала... з мінулага года засушаная кветачка настурцыі

з бабулінага куфра :) папера такая, нагадвае менавіта цеплыя бабуліны хусткі, у кветкі...
і трошкі настальжы. карунка з маей школьнай сукенкі... хутка першага верасня

пакуль што ўсе :)))

Thursday, August 16, 2012

Усяго па-троху


... вось вышывалка невялічкая зрабілася за вечар
а шчэ актыўна карыстаю кракелюр. добра, набыла ў будаўнічым гіперы вялізны слоік, дык зараз кракелюру ўсе, пачынаючы ад мэблі ў сваім пакоі :))
ключніцу вот зрабіла. наўрад ці буду выкарыстоўваць яе па прамым прызначэньні, хутчэй як элемент дэкору...
і вот куфэрачак невялічкі, таксама ў трэшчыны ўвесь :)

пакуль што ўсе. скрапіць хачу, ды нешта пакуль што нічога путнага не атрымліваецца :(( з натхненьнем траблы... спадзяюся, што часова..

Tuesday, August 14, 2012

Настроение в цвете сепия

У нас в блоге paper fun стартовало новое задание - Настроение в цвете сепия.

У меня сложилась поздравительная открытка
Материалы: бумага Simple Stories, книжный лист, вырубка ММЕ, штамп "Розовый куст", кружево, брадс и розочка.

Присоединяйтесь! :)))