Wednesday, July 17, 2013

другая серыя. сонечная

падаспела новая серыя вышывальных аштовачак. на гэты раз з сімвалам сонейка.



насамрэч вельмі цеплыя і ўтульныя атрымаліся, як сонейка :)

Sunday, July 14, 2013

паштовачкі вышывальныя са спарышом

здарыўся вот стосік невялічкі паштовак з вышыўкай спарыша. спарыш - сімвал дабрабыту і плену... некаму яны дакладна прынясуць і тое, і другое. абяцаю :)))

паасобку
і стосам
зробленыя, як заўседы, з любоўю :)

Wednesday, July 3, 2013

нататнік для архітэктара

здарылася замова на нататнік... трохі складаная для мяне, таму што: а) для мужчыны, б) для мужчыны-архітэктара. але неяк выкруцілася.. джынсавая тканіна, папера Craftsman ад Prima



Saturday, June 29, 2013

растаманская :))))

папрасіў сябра зрабіць яму паштоўку, каб павіншаваць вельмі файных сяброў з нагоды гадавіны вясельля, растаманаў :)))
адразу ўзгадаўся стары відэазапіс пачатку 2000-х з канцэрту "Я нарадзіўся тут" і Вайцюшквіч на сцэне, босы, у растаманскай шапцы, такі свабодны і афігенна пазітыўны: "Прывітаньне растаманы!" глядзела гэты запіс, слухала Боба Марлі... ну і саарудзіла паштовачку :))
ня ведаю, як каму, а мне дык настрой яна падымае :))) спадзяюся, што і тым, хто яе атрымае, таксам..

Thursday, May 30, 2013

...

а казаць няма чаго, на аштоўцы усе сказана :)))

K & T

зрабіла альбом на замову для цудоунай, проста неверагоднай Каці у падарунак для ейнага, мне падаецца, не менш неверагоднага Тоні...
...рабіла і слухала Нофлера "True love will never fade..." хочацца верыць, што сапрауднае каханьне вытрымае усе... і выпрабаваньне часам, і адлегласцю... і будзе усе файна :)
на вокладцы фота, падаецца, яны файна дамовіліся з паперай Echopark :)

проста адкрыла для сябе паперу ад Скрапберрі - танная, якасная, тэматычна разнастайная, карацей, я задаволеная вельмі :)
хацелася на кожнай старонцы нейкі хаця б невяічкі мэсыдж пакінуць. націркі кайзеркрафт вельмі дарэчы прыйшліся...
неяк так :)

Monday, April 29, 2013

Нечакана альбом :) Зімні

нечакана, бо думала, што ніколі яго не скончу... часу не стае, натхненьне таксама непастаяная рэч.. аж не, вот ен, мой пухлячок :) ох, сколькі ў ім усяго прыемнага, ммм... Каляды, Карпаты, Вільня, сустрэча зь ім, самым неверагодным...і нарэшце вясна, і у прыродзе, і на сэрцы:)))

вырашыла я рабіць такія невялікага фармату альбомы-дзеньнікі, у якіх будуць здымкі з нейкіх яркіх, прыемных сустрэч, падзей, нагодаў... вот першы, зіма 12-13, пачынаецца з канца восені і заканчваецца гуканьнем вясны...
першая, яна ж і апошняя тэматычная вечарына з нацыянальным каларытам, якія плянавалі ладзіць цягам зімы.. зладзілі толькі італійскую, але ж якую :)))

Каляды... гэта было крута) працытую сябра: "Накалядавалі Андрэя, бутэльку чарніла, згушчаніны і 2-х малых дзетак :)"

 а назаўтра быў Калядны фэст і мы з сябрамі СЭТу калядавалі на ім

у канверце фоткі з карпаратыву на працы, і шчэ фоткі, якія раздрукаваліся, але ў альбом не ўклеіліся..

Карпаты:) адбітыя у першы ж дзень канечнасьці і таму лайтовая, вельмі лайтовая :), праграма на ўсе астатнія дні.. з калыбай, файнымі мясцовымі жыхарамі, трэмбітай і цеплым глінтвейнам высока ў гарах:)
 мы:) у Бабруйску...  такой рок-кавярні, як есьць у Бабруйску нават у Менску няма :) раю браць добры настрой, сяброў і ў Бабруйск!
мае любімыя Кушляны... у якіх адпачываеш, здаецца, і целам, і душой. гэтым разам праўда канцэнтрацыя прыгодніцкай энергіі была такой, што адпачынак атрымаў кодавую назву "ні хвіліны без прыгод" :))) дух дзядзькі Багушэвіча нас запомніць надоўга)

Вільня! на гэтыя 2 дні яна была нашай :) 
вясну гукалі :) традыцыйна ў Вязынцы