Wednesday, February 6, 2013

дрэвы сьняць вясну..

о-о, вот гэта выпала я... не сказаць, каб упала ў сьпячку, жыцьце наадварот дужа актыўнае. проста натхненьне некуды падзелася і ўсе, яно рэч дужа непастаянная...але, дзякуй Богу, па-ціху вяртаецца :) і я, спадзяюся, вяртаюся да майго любімага скрапу :)
трошкі пра тое, што было апошнім часам, з таго моманту, як я тут зьнікла... былі Каляды: з сябрамі, у далекай нікому невядомай весцы, у гясьцях неверагодных нікому незнаемых людзей, з песьнямі, танцамі, дудой і дударом, нейкімі новымі адчуваньнямі... быў Новы год, вельмі ўтульны і цеплы, у чалавека, які, дзякуй лёсу, з'явіўся ў маім жыцьці (Маша, люблю цябе вельмі :)... была жаніцьба Цярэшкі, на якую я такі патрапіла, і такі ажанілася самым нечаканым чынам :) эмоцыі ад абрада спрэчныя, мабыць я чакала большага (леташняе Купальле задала дужа высокую планку), але тым ня менш я там была, жанілася, танчыла 3 гадзіны запар лявоніху.. :) ... быў Букавель, мае любімыя Карпаты. усяго тыдзень, але горы робяць цуды - павярталася вельмі адпачыўшы...
а зараз... есьць праца, новая, цікавая і дужа напружаная... есьць новыя адчуваньні, кволыя і пяшчотныя, якім радуюся і якія берагу :) і есьць смак надыходзячай вясны...дрэвы сьняць вясну...

пра гэта новая паштоўка... нават не паштоўка, а ліст маей сяброўцы, якая зараз далека, па якой сумую вельмі...

натхнілася новым заданьнем у блогу СкрапБумага "Два дерева". У мяне дрэвы раз - адштампаваныя, два - "драўляная" папера ад echo park :)

Sunday, November 25, 2012

Проста альбом

Нв аснове кнігі зноўку... ня ведаю для каго.. проста было натхненьне на нешта такое, цеплае, пяшчотнае...























Sunday, November 11, 2012

знаемцеся, алень :) імя шчэ не прыдумала...

Saturday, November 10, 2012

Адным "позорным долгостроем" меней :) за часамі, калі вышывала шмат, распачала некалькі пректаў вышывальных, а скончыць не хапіла ці то моцы, ці то часу, а хутчэй за ўсе жаданьня... выпраўляюся :) вось яны, мае любімыя конікі. вісяць зараз у пакоі, радуюць вока :)

вынесла сфоткаць на двор, надвор'е сеньня проста суперскае было!

а шчэ зрабіла домік для пацеркаў :)
засталася з дзяцінства мэбля цацачная, ляжала недзе на паддашку такая вось шафа
некалькі простых аперацый і вось што мы зараз маем :)
адчыняем дзьверы, а там...:)

Tuesday, October 30, 2012

Семейная книга

этот альбом делала в качестве вдохновения для читателей блога paper fun... ну и сама вдохновилась :) на очень теплую и душевную вещицу, альбом со старыми фото моей семьи...

...проходят дни, недели, минают годы, превращаясь в нашу историю, в нашу память... каждой отдельной семьи...
вот разложены передо мной старые снимки, на которых еще молодая бабушка, красавица, родные и близкие... некоторых из них я ни разу в жизни не видела... но они живут в моей памяти, они часть моего рода, часть истории моей семьи... эти снимки, как отдельные страницы книги, а автор... их много: те, кто были, кто есть и кто будет...

сделала по сему поводу альбом. не совсем обычный... за основу взяла старую книгу, тут тебе и обложка почти готовая, и переплет тоже... страницы склеила по несколько и прошила. а дальше дело фантазии...
формат альбома-книги небольшой - 13х18 см., обложка - лен натуральный, материалы - обрезки скрап-бумаги (тона теплые и приглушенные), крафт-бумага, кружево, вырубка, льняная нить, пуговицы, цветы
в альбомы такого плана, конечно, идеально вписываются какие-то вещи "с историей"... вот у меня домотканая нитка льняная, старые пуговицы, кусочек занавески з бабушкиного дома..

Tuesday, October 16, 2012

у блогу Vintage Cafe Card Challenge дужа цікавы кокурс - архітэктурны. не змагла прайсьці міма :) мая паштовачка з чыстымі пажаданьнямі ад чыстага сэрца :)
зноўку пляла галінкі...

Sunday, October 14, 2012

... памятаю першы яго канцэрт, на які патрапіла..прыйшла за гадзіну, сядзела ў калідоры перад заляю і слухала яго голас, які даносіўся з рэпетыцыі... а потым быў канцэрт, потым шчэ адзін, і яшчэ... раней шмат было яго канцэртаў...традыцыйна хадзілі з сябрамі на Калядныя канцэрты, з матуляй на 8-га сакавіка... і заўседы гэта быў такі запал, такая крыніца натхненьня, глыток вольнага паветра...
...а зараз есьць чорны сьпіс "нячэсных" музыкаў... і адсочваеш інфу пра які-небудзь напаўпадпольны канцэрцік, ідзеш і ня маеш стоадсоткавай упэўненасьці, што ен адбудзецца...

старонка у арт-бук... квіток з апошняга дазволенага ўладамі канцэрту

у нас у Paper fun новы конкурс - Шчасьлівы білет. Далучайцеся!!!