Friday, May 2, 2014

Travel-book чарговы))

Працягваем падрыхтоўку да сезону вандровак.. з чарговым трэвел-букам)) ен такі класны атрымаўся! мне насамрэч рэдка калі на 100% падабаецца тое, што атрымліваецца напрыканцы. але тут - няма сумневаў))

ен даволі емісты атрымаўся - есць шмат месца для нататак, для здымкаў.. іх як раз такі і не хапае, каб ўжо склаўся ен канчаткова)) але то справа паправімая))

Sunday, April 27, 2014

паштовачка ад шчырага сэрца)

просценькая, як усе мае паштоўкі)) ну што парабіць, калі інакш не атрымліваецца)) з вышытай птушачкай..нахай прынясе камусці на крылцах цеплыя, пяшчотныя словы)

Saturday, April 26, 2014

Лялька-абярэг неразлучнікі

Зрабіла сення першую спробу (падаецца, нічога так атрымалася) традыцыйных лялек-абярэгаў.. для сваіх сяброў, якім заўтра будзем ладзіць перадвясельную фотасэсію ў беларускім стылі..
з тае нагоды і думкі ўсялікія ў галаве круцяцца, і верш " с любімымі не расставайтесь", і шчэ ворах усяго, перажытага і перадуманага апошнім часам... але выснова адна, і пажаданне да ўсіх маіх сяброў адно - трымайцеся адзін аднаго, кахайце адзін аднаго, не падманвайце, не рабіце балюча і не кажыце словаў, у якіх ня ўпэўнены..і будзьце шчаслівымі!

Monday, March 24, 2014

travel-book

шчэ з непаказанага есць travel-book.. вельмі просценькі, варыяцый на такую тэму ў Інтэрнэце можна знайсці процьму.. зрабіла ў падарунак дзяўчыне, вельмі цікавай, актыўнай, якой, думаецца, будзе проста напоўніць старонкі бука))


на першай і апошняй старонках есць адмысловыя кішэні для усялякай, такой патрэбнай макулатуры з вандроўкі))
ну і трошкі ўнутры..


ліфцінг тэга

Вясновае сонечнае прывітанне:)))

Заданне ідзе даўно, а я ўсе ніяк не выкладу сваю работу па ім. У якасці запрошанага дызайнера рабіла ліфцінг тэга ад janeza у блогу scrap-lifting.

Як па мне, дык работа даволі складаная, але хіба ж нас спынялі складанасці))) Таму ўсіх цікаўных запрашаю сюды.

вот арыгінал для ліфцінга
і мая варыяцыя на тэму:)

Tuesday, February 25, 2014

Чарговы альбом

Чарговы альбом для чарговага харошага чалавека :) паколькі харошых людзей побач шмат, то без занятку не застануся :))

невялічкі, 16Х21, мяккая вокладка, аблегчаны варыянт пераплету

неяк проста вельмі склаўся, і вельмі спакойна.. нават па колерах адчуваецца))

ну і самае галоўнае, што спадабаўся той, каму прызначаўся :)

Sunday, February 16, 2014

Альбом для сяброўкі

Альбом для здымкаў з вандроўкі, доўгай і, нават не сумняюся, што вельмі і вельмі цікавай, захапляльнай і насычанай..для блізкага мне чалавека..

трошкі вар'яцкі атрымаўся :)) шмат колераў і эмоцый.. хаця Іспанія мабыць такая і есць, здымкі ж будуць адтуль..



адзінае, што засмучае - якасць здымкаў.. ну не атрымліваецца пры нармальным святле сфоткаць, заўседы ў апошні момант за хвіліну перад тым, як аддаць..