Калі на форуме
Беларускага клуба аматараў скрапбукінга стартаваў конкурс старонак 30х30, прысвечаных братам нашым малодшым, я адразу ведала, якую фотку буду скрапіць. Вясна мінулага году, сонейка, Галоўчыцкі парк князеў Горватаў, і коні, такія прыгожыя-прыгожыя...
З матэрыялаў - папера MME і Wild Shaffran, кветачкі Prima, пэрлінкі Kaisercraft, гузікі, і яшчэ нешта з дробязі.
Старонка, як мне здаецца, атрымалася. Можа гэта не вельмі сціпла, але мне яна падабаецца.