Калі на форуме
Беларускага клуба аматараў скрапбукінга стартаваў конкурс старонак 30х30, прысвечаных братам нашым малодшым, я адразу ведала, якую фотку буду скрапіць. Вясна мінулага году, сонейка, Галоўчыцкі парк князеў Горватаў, і коні, такія прыгожыя-прыгожыя...
З матэрыялаў - папера MME і Wild Shaffran, кветачкі Prima, пэрлінкі Kaisercraft, гузікі, і яшчэ нешта з дробязі.
Старонка, як мне здаецца, атрымалася. Можа гэта не вельмі сціпла, але мне яна падабаецца.
Мне таксама спадабалася твая старонка! Калі ты толькі паспяваешь? ;)
ReplyDeleteДзякуй! не ведаю, калі паспяваю - праца, час на дарогу, яшчэ ўсякае-рознае... але гэта мне так патрэбна!
ReplyDeleteПыСы: я ўжо на форуме пісала, але скажу яшчэ раз. Дзякуй вялікі за Велікодную паштовачку, віншаванне вельмі кранула)))
Калі ласка! Я ад усяго сэрца. Але ж у мяне яшчэ не вельмі прафесійна атрымліваецца..
ReplyDelete