Tuesday, April 6, 2010

Конікі

Калі на форуме Беларускага клуба аматараў скрапбукінга стартаваў конкурс старонак 30х30, прысвечаных братам нашым малодшым, я адразу ведала, якую фотку буду скрапіць. Вясна мінулага году, сонейка, Галоўчыцкі парк князеў Горватаў, і коні, такія прыгожыя-прыгожыя...
З матэрыялаў - папера MME і Wild Shaffran, кветачкі Prima, пэрлінкі Kaisercraft, гузікі, і яшчэ нешта з дробязі.

Старонка, як мне здаецца, атрымалася. Можа гэта не вельмі сціпла, але мне яна падабаецца.

3 comments:

  1. Мне таксама спадабалася твая старонка! Калі ты толькі паспяваешь? ;)

    ReplyDelete
  2. Дзякуй! не ведаю, калі паспяваю - праца, час на дарогу, яшчэ ўсякае-рознае... але гэта мне так патрэбна!
    ПыСы: я ўжо на форуме пісала, але скажу яшчэ раз. Дзякуй вялікі за Велікодную паштовачку, віншаванне вельмі кранула)))

    ReplyDelete
  3. Калі ласка! Я ад усяго сэрца. Але ж у мяне яшчэ не вельмі прафесійна атрымліваецца..

    ReplyDelete