Я тут з невялічкай справаздачай. На гэты раз не творчай, проста хачу падзяліцца ўражаннямі ад нядзельнай вандроўкі. Ездзіла са сваім любімым фондам "Краіна замкаў". Праўда, вельмі паважаю людзей, якія там працуюць. За тую налегкую працу, што яны робяць, за тое, што столькі шмат людзей адкрылі і адкрываюць для сябе Беларусь з яе шматвекавой гісторыяй, легендамі, паданнямі, мужнымі героямі...
Нашая вандроўка была як раз прысвечана адной з такіх гістарычных постацяў - князю Міндоўгу, першаму князю Вялікага Княства Літоўскага, адзінаму каралю гэтай дзяржавы.
Першы прыпынак - Мір.
Не першы раз я наведваю гэты замак. Чамусьці запомніліся першыя мае ўражанні ад яго: хоць і ў досыць разбураным стане, але з нейкай сапраўднай атмасферай сярэднявечча. Цяпер, канешне, усе даглежана, нават вылізана, але некуды падзявалася тая атмасфера...
Мы з матуляй ў замкавым двары.
Наступны прыпынак - Любча.
Рэканструкцыя Любчанскага замка - неверагодны прыклад таго, на што здольныя воля і жаданне аднаго чалавека. Замак аднаўляецца дзякуючы чалавеку, які нарадзіўся і вырас у Любчы, і з самага дзяцінства марыў аб тым, што аднойчы ен здолее аднавіць з руінаў замак. Кожнае лета там працуюць студэнты-валанцеры, рэканструкцыя дарэчы праводзіцца па ўсіх правілах. Вось ужо адноўлена адна вежа.
У Любчы пачалася анімацыйная частка нашай праграммы - запрашэнне на княжанне князя Міндоўга, а таксама невялічкі імправізаваны канцэрт сярэднявечнай музыкі.
Наш проста неверагодны экскурсавод Жэня. Спадабаўся...вельмі
Потым мы пераехалі ў Наваградак - першую сталіцу ВКЛ.
Я проста закаханая ў гэты горад. Кожны раз сюды прыязджаю, і проста сэрца радуецца. Усе пахне такой даўніной, гісторыяй, легендамі...
На замкавай гары мы каранавалі князя, адзначылі гэтую падзею рыцарскім турнірам і маразуляй.
А гэта мае любімае месца - за спіной - Фарны касцел, і такія далягляды, што аж дух займае...
Скончылася вандроўка фаер-шоў на возеры Свіцязь. Вельмі файна...
Надзейка,спасибо за такое милое сердцу виртуальное путешествие:))) Уже жду - не дождусь начала июля,как обычно ,в это время мы с семьёй едем на мою РОДИНУ:)))У меня от предвкушения поездки,аж дух захватывает!!!:)))
ReplyDeleteveterok, рада, што спадабалася. у нас насамрэч есць, што паглядзець і есць, чым ганарыцца...
ReplyDeleteа адкуль родам?
Я из Кричева,Могилёвской области:)))
ReplyDelete