Saturday, January 21, 2012

Artbook

Сасьпела я на artbook... Ці то ўжо не хапае сродкаў, каб выплеснуць усе свае творчыя і ня толькі парывы, ці то проста нечага не хапае. Карацей, нарадзілася ідэя, а за ей адразу і яе рэалізацыя. (Добрая практыка, трэба браць на узбраеньне і на астатнія сьферы жыцьця :) )
Вооось, буду тут калякаць-малякаць, клеіць, маляваць (шэраг можна працягнуць), можа пісаць нейкія свае думкі (калі атрымаецца, больш-менш разумныя), чужыя дакладна разумныя, ну і бачна будзе, што шчэ...
А зараз уласна мой artbook :)) Аснова - альбом для эскізаў з крафт-паперы, набыты ў краме для мастакоў за нейкія сьмешныя тры рублі. Вокладка - тое, што засталося ад альбома для маляваньня, то бок картонная вокладка, абклееная зьверху таксама крафт-паперай, заляпаная акрылавай фарбай, "упрыгожаная" абрэзкамі скрап-паперы, этыкеткай ад джынсаў, гузікам ад старых штаноў...Рэсайклінг у чыстым выглядзе :))) Artbook абяцае быць дужа бюджэтным :)))
І зрабіла першую старонку. Са словамі з песьні Умкі, якая апошнім часам проста ірве мозг. Што ні песьня, то пра мяне :))))
Неяк так...

3 comments:

  1. Надюш, как классно! Желаю,чтобы твой артбук пополнился многими экспрессивными, эмоциональными страничками! Идея замечательная! Очень нравятся красные акценты на обложке! и молодец, что взялась за него сразу, не откладывая в долгий ящик- мне кажется в таком случае он получится максимально пристрастным, искренним (ведь со временем многое забывается), живым и настоящим!!!

    ReplyDelete
  2. класс, класс, класс!!! молодец, что сразу начала, и начало очень хорошее! обложка супер! вдохновения тебе :) а какого он, кстати, размера?
    я вот тоже созрела почти, но "глаза боятся" пока :)

    ReplyDelete
  3. дзяўчаткі, дзякуй на добрым слове :))) насамрэч мне яго вельмі захацелася! проста зараз столькі эмоцый, думак у галаве круціцца, што ім проста неабходна знайсьці выйсьце :)))
    а памер недзе 20х20 мабыць... хм, я яго нават не мерыла, ўзяла гатовы альбом для эскізаў і ўсе. дарэчы зручны памер, як па мне :)
    Паліна, не адцягвай :))) хочацца, значыць трэба рабіць! пра сябе магу сказаць,не люблю, калі перагараюць ідэі. а так здараецца, калі доўга цягну з іх рэалізацыяй...

    ReplyDelete