Sunday, October 14, 2012

... памятаю першы яго канцэрт, на які патрапіла..прыйшла за гадзіну, сядзела ў калідоры перад заляю і слухала яго голас, які даносіўся з рэпетыцыі... а потым быў канцэрт, потым шчэ адзін, і яшчэ... раней шмат было яго канцэртаў...традыцыйна хадзілі з сябрамі на Калядныя канцэрты, з матуляй на 8-га сакавіка... і заўседы гэта быў такі запал, такая крыніца натхненьня, глыток вольнага паветра...
...а зараз есьць чорны сьпіс "нячэсных" музыкаў... і адсочваеш інфу пра які-небудзь напаўпадпольны канцэрцік, ідзеш і ня маеш стоадсоткавай упэўненасьці, што ен адбудзецца...

старонка у арт-бук... квіток з апошняга дазволенага ўладамі канцэрту

у нас у Paper fun новы конкурс - Шчасьлівы білет. Далучайцеся!!!



2 comments:

  1. Надюша, страничка шикарная! этот черно-белый нотный смысловый контраст - так сильно!....

    ReplyDelete
    Replies
    1. дзякуй, Полечка! такая і была задума: ноты, музыка, тое, што было і есьць зараз...

      Delete