Travel-book-ам скончыўся папярэдні сезон у маім блогу, ім распачну і новы.. праз некалькі тыдняў доўгачаканы адпачынак, дарога і горы..сумую без іх страшэнна! пасля Турэччыны гор напэўна і не было..гэтым разам паедзем бліжэй да дому, у Польскія Татры..нагледзелася фота ў Інтэрнэце, прыгажосць немагчымая проста! хутчэй бы ўсе пабачыць на свае ўласныя вочы..
Шчыра, не разумею трэвэл-букаў, якія робяцца пасля вандроўкі..для мяне самы смак у тым, каб весці яго падчас падарожжа, маляваць, збіраць памятныя рэчы..з фотаапаратам Instax гэта ўвогуле кайф! адразу і фота ўстаўляеш, і каменты пішаш..
Карацей, падрыхтавалася я)) Трэвел-бук, 15х20 см, на кольцах, вокладка - шчыльны крафт, частка старонак падрыхтаваная для фотак і каментаў, частку пакінула нечапанымі..

Здаецца, усе.. застаецца ажывіць яго здымкамі ды яркімі ўражаннямі)
No comments:
Post a Comment