Sunday, January 17, 2016

Альбом для маленькай Лізаветы

Абяцала зрабіць гэты альбом ужо даўно.. ды то адно, то другое, усе не атрымлівалася выканаць свае абяцанне..а абяцанні варта трымаць, тым больш з блізкімі людзьмі.. альбом у падарунак для маей харошай сяброўкі, з якой не бачыліся, на жаль, дужа даўно..вялікія адлегласці, розныя краіны..але гэта не замінае адчуваць важнасць гэтага чалавека ў маім жыцці.. і тым больш радавацца ейнаму шчасцю) менавіта пра гэтае шчасце альбом))

10 разваротаў, памер 18х22, мяккая вокладка, папера Каралікі, калекцыі Summer Love,  Supergirl, Васильки, трошкі Контрасты.





 А вот цікава, калі першы раз пабачыла калекцыю Васількі, падумала, классс! пад фоткі з вандровак па Беларусі, мае этнаграфічныя мерапрыемствы - самае тое.. а на справе Васількі выдатна сябруюць і з вяселлямі, і з дзеткамі, і шчэ шмат з чым))

 Асобнае слова трэба сказаць пра чыпборд ад Наташы, ен проста дужа-дужа файны! кожная калекцыя настолькі прапрацаваная і дасканалая, што працаваць з ей адно суцэльнае задавальненне!





Пакуль што ўсе)) 

3 comments:

  1. очень красивый, стильный, хочется смотреть не отрываясь

    ReplyDelete
  2. Спасибо большое)) надеюсь, у получателя бкдут такие же эиоции))

    ReplyDelete
  3. Восхитительный альбом!

    ReplyDelete