Tuesday, February 9, 2016

Travelbook, першы ў гэтым годзе

І па ўсім відаць, што не апошні)) адчуваецца хуткі надыход вясны, ею прасякнута паветра, наваколле, чую пах глебы і хуткай травы.. і прачынаецца валацуга ў ва мне)) дарога кліча! і запал мой зараз такі "Даеш кожнаму па трэвэлу, і ўсе ў дарогу" ))
Першы трэвел для чалавека, у якога сезон вандровак мусіць распачацца зусім хутка) і натуральна, яна Supergirl))
з унутранага боку вокладкі кішэнька для мемарабіліі, сюды ж уклала мапу, на якой можна адзначаць, дзе праходзіла вандроўка, па якіх краінах-кантынентах

 атрымалася манахромненька) Вікіны калекцыі ў дапамогу.. чакаю, пакуль яна намалюе што-небудзь адмыслова вандровачнае, а пакуль смакую Супергерл, мм моя прелесть))


 зрабіла шмат лістоў для запісаў, але і тыя, што аформленыя, можна выкарыстоўваць, як хочаш..хочаш пішы, хочаш фоткі клей







па шчырасці, зусім нясціпла, але ен мне вельмі падабаецца)) радуюся, што ў ім будуць жыць чыісці яскравыя і незабыўныя ўражанні)

2 comments:

  1. Какие у Вас суперские работы!!! Восторг!!!

    ReplyDelete